26.09.2022
Тыдзень роднай мовы
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана.
З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
Напярэдаднi правядзення Тыдня, 16 верасня 2022, года арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
У панядзелак 19 верасня тыдзень пачаўся з Прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”. Вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску“.
У школе была арганізавана экскурсія ў вугалок этнаграфіі “Аб родным краі роднай мовай”.
У аўторак вучням 8 класаў быў арганізаваны прагляд беларускамоўнай пастаноўкі “Вечар” А. Дударава, для вучняў 6 класаў - наведванне краязнаўчага музея, а для вучняў 8 класаў - квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”. У гэты дзень вучні 7 класа арганізавалі сустрэчу з ветеранам працы, былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Шпак Рэгінай Атнонаўнай. Анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” дала магчымасць вучням бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі беларусамі і зняць відэасюжэты пра іх.
Віртуальныя экскурсіі па маршрутах, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых “майстроў слова”, флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы..” прайшлі ў 6-11 класах у сераду.
Чацвер прайшоў у гульнёвай форме: гульня “Любі, шануй, ведай родную мову” для вучняў 6 класаў, гульня “Кошык весялосці” для вучняў 7 класаў, моўны турнір “Усё мілагучна для слыху майго…” для вучняў 5 класаў. Вясёлыя перапынкі “Беларускія гульні” стравалі чудоўны настрой для вучняў 2 – 5 класаў.
Завяршыўся тыдзень творчай акцыяй “Чытаем Максіма Танка разам”. Вучні з задавальненнем успомнілі творчасць юбіляра, бліжэй пазнаёміліся з яго творчасцю.
Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 |
|
11.05.2024 Маршрутами шестого школьного дня
|
подробнее...
|
10.05.2024 Торжественная линейка, посвященная Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь
|
подробнее...
|
10.05.2024 Просмотр кинофильма "Время вернуться"
|
подробнее...
|
10.05.2024 Республиканский интеллектуальный турнир "Вытокі-Квіз"
|
подробнее...
|
09.05.2024 С Днем Великой Победы!
|
подробнее...
|
08.05.2024 Декада "За Безопасный Интернет"
|
подробнее...
|
08.05.2024 Международная онлайн-акция "Споем "Катюшу" вместе"
|
подробнее...
|
08.05.2024 Мы помним, чтим, гордимся! Единые уроки, посвященные Дню Победы
|
подробнее...
|
08.05.2024 С праздником Победы!
|
подробнее...
|
08.05.2024 8 мая - Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца
|
подробнее...
|
07.05.2024 Открытие военно-патриотического клуба "Форпост"
|
подробнее...
|
07.05.2024 Будем достойны своих дедов и прадедов!
|
подробнее...
|
06.05.2024 По дорогам войны!
|
подробнее...
|
03.05.2024 Всебелорусский диктант «Я расскажу о Победе»
|
подробнее... |