Архив новостей © Средняя школа №2 г.Ляховичи

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

наш баннер

 

админ сайта

 

© copyright

 

Архив новостей


21.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы!

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца аб сваёй мове, не шануе яе.

На працягу некалькхі гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на ёй загаварылі, пра яе ўспомнілі.

Вось і ў нашай школе 21 лютага адбылося свята роднай мовы. З самага ранку ў школе ўсіх “прымала ў абдымкі” прывітальная акцыя “Адзначым Дзень роднай мовы разам”.

Кожны перапынак прайшоў для вучняў актыўна. Цікава і весела прайшоў інфармацыйна-паэтычны перапынак “Самая Мілагучная і пяшчотная” і гульня-вікарына “Ці ведаеш ты сваю мову?”.

Флэшмоб “Танцуй і спявай пад гукі роднай мовы” прыцягнуў увагу і спыніў усіх, хто стаў гэтаму сведкам, бо ці ж можна застацца раўнадушным, гледзячы на такі энергічны танец пад вясёлую беларускую музыку!

Прайшлі акцыі “Гавары са мной па-беларуску” для вучняў 5-6 класаў, а таксама “Камплімент роднай мове” для вучняў 5-11 классаў, дзе вучням прапаноўвалася напісаць самае прыгожае, на іх погляд, беларускае слова. Дарэчы, самымі папулярнымі беларускімі словамі, па выніках апытання, сталі словы “каханне”, “Радзіма”, “усмешка”, “патрыятызм”.

На працягу ўсяго дня ў школе працавалі тэматычныя выставы. Асаблівую цікавасць выклікала ў вучняў фотазона “Я люблю беларускую мову”, дзе вучні з задавальненнем рабілі фотаздымкі, размяшчалі ў сваіх сацыяльных сетках, адзначалі школу і сваіх сяброў.

Адказнай падзеяй для вучняў 7-11 классаў стала напісанне Рэспубліканскай дыктоўкі.

Вучні нашай школы не толькі самі адзначылі Дзень роднай мовы, але і з задавальненнем далучылі да свята ляхавічан. Вучні выйшлі ў горад з акцыяй “Гучы, родная мова”, віншавалі са святам і цікавіліся ў жыхароў горада, ці ведаюць і карыстаюцца яны беларускай мовай, прапаноўвалі перакласці словы з беларускай мовы на рускую і наадварот, успаміналі разам з імі загадкі і фразеалагізмы на роднай мове.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове!

 

 

 

 11.05.2024  Маршрутами шестого школьного дня

подробнее...

 

 10.05.2024  Торжественная линейка, посвященная Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

подробнее...

 

 10.05.2024  Просмотр кинофильма "Время вернуться"

подробнее...

 

 10.05.2024  Республиканский интеллектуальный турнир "Вытокі-Квіз"

подробнее...

 

 09.05.2024  С Днем Великой Победы!

подробнее...

 

 08.05.2024  Декада "За Безопасный Интернет"

подробнее...

 

 08.05.2024  Международная онлайн-акция "Споем "Катюшу" вместе"

подробнее...

 

 08.05.2024  Мы помним, чтим, гордимся! Единые уроки, посвященные Дню Победы

подробнее...

 

 08.05.2024  С праздником Победы!

подробнее...

 

 08.05.2024  8 мая - Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

подробнее...

 

 07.05.2024  Открытие военно-патриотического клуба "Форпост"

подробнее...

 

 07.05.2024  Будем достойны своих дедов и прадедов!

подробнее...

 

 06.05.2024  По дорогам войны!

подробнее...

 

 03.05.2024  Всебелорусский диктант «Я расскажу о Победе»

подробнее...

 


  14.12.2023 

подробнее.../свернуть

 


                 

 

Почтовый адрес: 225372  г. Ляховичи, ул. Ленина, 47

Телефоны: 80163321232,  80163321584,  80163360534

Факс 20163321232

Адрес электронной почты:   sch2@brest.by 

регистрационное свидетельство, режим работы

 

Хороший учитель может научить других даже тому, чего сам не умеет. (Тадеуш Котарбиньский)